epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нежывыя людзі

Жывуць жа нежывыя людзі

То там, то тут, сярод жывых.

І адчуваецца — не ўбудзе

Ў бліжэйшай перспектыве іх.

 

Ім сэрцы грэе цемра ночы

У свеце схованым сваім.

Хто слепатой зашкліў ім вочы?

Замураваў хто душы ім?

 

Не прарасце падгнілы жолуд

Ні ў глебе ўгноенай, нідзе.

І ад размовы з імі, холад,

Нібы ад поўначы ідзе.

 

Яны ўраслі ў такую ролю,

Для іх галоўная яна.

Да клопатаў чужых, да болю,

Да не свайго — яны сцяна.

 

Сцяна жыцця іх — нежывая...

Пратэст выказваю ім свой.

Кажуць — папера ўсё стрывае,

Не, не прыемна сёння ёй.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.