epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ніколі

Ёсць страшнае слова «ніколі»,

Ніколі б не ведаць яго...

Братоў маіх Міцю і Колю

Ніколі не ўбачу я болей,

Ні маму, ні тату свайго.

 

Ніколі нам разам не сесці

За сціплым бацькоўскім сталом.

Затое заўсёды мне несці

У горле пакутлівы ком.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.