epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нішто не вечна

Ці плённа жыў, ці недарэчна,

Прысуд адзін бясспрэчны:

Нішто пад месяцам нявечна,

Дый месяц сам не вечны.

 

О, колькі лёсаў на планеце,

Ды доля ўсіх такая:

Нішто не вечнае ў сусвеце,

А што сусвет чакае?

 

Лагічна ці мо выпадкова

З’явіліся мы, людзі?

І ўсё ж мы на Зямлі часова,

Бо і Зямлі не будзе.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.