epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нішы

Ў жыцці занятыя ўсе нішы,

Шукае кожны каб сваю.

А я не ў нішы, я на ўзвышшы,

Уласна створаным стаю.

 

Перада мной — жыцця прасторы

І далягляд, за ім — другі.

А ніша... Ніша — гэта шоры

І кут, няхай і не благі.

 

Няхай аздоблены прыгожа —

Камфорт, багатыя сталы.

Жыць чалавек і ў нішы можа,

А слову — і ўвесь свет малы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.