epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ноч

Ці гэта я з дарогі збіўся —

Лічу нагамі пні?

Ці гэта месяц заблудзіўся

Між хмар у вышыні?

 

Ці побач лесавік блукае

У цёмным гушчары?

Ці ноч забаўніца такая,

Нагамі да гары?

 

Вунь зайка

скокнуў асцярожна

Здрыгнуўся на хаду.

Сава агучыла трывожна

Сваё ку-гу, ку-гу.

 

Сава гішэфт сабе прарочыць

А іншым — знак бяды

У ночы вушы ёсць і вочы,

Яна не спіць заўжды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.