epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ноч ідзе

Вечар, золка, сіні снег,

Першых зорак вачаняткі.

Дзень услед за сонцам збег

Уціхую, без аглядкі.

 

Край лімоннае зары

За сцяной лясоў — далёка.

Срэбны месяц угары,

Як начнога неба вока.

 

Ноч ідзе, звяры не спяць,

Птушкам, пэўна, лета сніцца.

Месяц, зорачкі зіхцяць,

Наваколле — таямніца.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.