epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ноч пяшчоціцца

Месяца святло

На начной вадзе

Ззяе, як вясло,

Цемра прэч ідзе.

 

Соннай рэчкі плыць

Пад лазы кустом,

Зноў казыча лінь

Залатым хвастом.

 

Пэўна, ў ліня жор,

Не да сну яму.

Рупіцца й бабёр,

Перажыў зіму.

 

А на глыбіне

Сом ляноціцца.

Хтосьці спіць,

Хтось не —

Ноч пяшчоціцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.