epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Новы час

Час новы, толькі я не новы —

Немудрагеліста пішу

І ўсё шукаю тыя словы,

Каб грэлі чытачу душу.

 

Сучаснасць інтэрнэтных плодзіць,

Някніжныя — амаль усе.

А «мой чытач», на жаль, сыходзіць

З арбіты, што й мяне нясе.

 

Усё, што мы, й да нас стваралі,

І ўсё, што створаць пасля нас,

Уверх штрухае па спіралі

Ва ўсе стагоддзі новы час.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.