epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ну і Нарач!

Быль

 

На возеры Нарач

Надвор’е шыкоўнае,

Ды хмары, як навалач

Павіслі раптоўныя.

 

А мы на сяродку

Счарнелага возера,

І хвалямі лодку

Куляла й ялозіла.

 

Маланка забліскала

З-пад неба счарнелага —

Трагедыя блізка,

Далёка да берага.

 

Я грэб, хоць аслаб,

А што заставалася?

Маліўся, хаця б

Вясло не зламалася.

 

Не жонка — камяк,

Бы ў жудаснай небылі.

Не ведаю як

Да сушы дагрэбалі...

 

Ці варта гутарыць

Пра малацікавае?

А возера Нарач

Такое ласкавае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.