epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ну й ноч!

Настала ноч —

і спаць пара,

Ды летуценнікам не спіцца.

На неба край

лягла зара —

Вясёлкавая чараўніца.

 

Таполяў рад,

як на парад,

У цемры выраслі, бы здані.

Змяшаўся з ноччу

хор цыкад,

Ён услаўляе цемру-пані.

 

Ну й ноч!

Хоць выклікай на «біс» —

Любоціна, замілаванне.

Вунь зорачка

нырнула ўніз —

Эх, не паспеў

шапнуць жаданне!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.