epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

О, не дай, Божа!

Складанасці былі ва ўсе часы,

Спраўляліся спрадвек з любой задачай

Дзве процілегласці, два палюсы —

Ці «за», ці «супраць» — і ніяк іначай.

 

Ды той, каму на ісціну пляваць,

Каб ад сумлення (калі ёсць) схавацца,

Прыдумаў, як свой «гонар» ратаваць,

Рашыў — ні «так», ні «не», а — устрымацца.

 

О, не дай, Божа, устрымацца ўсім!

Прамых шляхоў не будзе і ў паміне,

І крывадушша шматслаёвы грым

Пакрые ўсё — і ісціна загіне.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.