epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

О Божа мілы!

Хачу ляцець, але бяскрылы,

Іду, а ногі — хрусь ды трэсь.

Сагнуся — лопаюцца жылы,

Жонка пад бок, крычу: — Адлезь!

 

П’ю цераз сілу, ем бяззуба,

Забыўся пра начны загул.

Ці буду жыць, ці мо дам дуба —

То цвёрды, то дзіцячы «стул».

 

Усюды ные, муліць, коліць,

Стаміўся ад жыцця-брыды...

Вось гэтак мой сусед скуголіць,

Ён за мяне больш малады.

 

Прыкінуў я: — О Божа мілы!

Каб толькі не спазніцца! Каб!

Пакуль яшчэ крыху ёсць сілы,

Кульну гарэлкі і — да баб.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.