epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

О словы! Думкі!

Вунь колькі слоў —

чароды да край-свету,

А колькі думак!

Значна больш, чым слоў.

Каб ссябраваць Богаўнікальнасць гэту

О колькі б свет убачыць мог тамоў!

 

О словы!

Думкі!

Нібы зоркі ў небе!

Як сонечныя промні ў лёсе год.

Іх спалучэнне —

У духоўнай глебе

Ўзыходзіць, нібы сонечны усход.

 

Ўсім гэтым чалавек хоць і ўладарыць,

Ды, часам,—

Словы й думкі, як дакор.

Ён так бяздумна словамі нахмарыць,

Што ні тамоў,

Ні сонца і ні зор.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.