epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ой, ты спадчына...

Ой ты, спадчына, мая спадчына —

Найбясцэнная мова матчына!

 

Светла-чыстая, свята-Боская,

Ты зямля мая Беларуская.

 

Тут мінуўшчына сэрцу чуецца

І душа мая тут утуліцца.

 

Ой ты, спадчына, мая спадчына,

Творчай мукаю ты адзначана.

 

І крутая ты, й памяркоўная,

І блюзнерная, і духоўная.

 

Ці узнёсласць, ці заняпадзіна,

Ўсё, што ёсць — маё,

Богам дадзена.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.