epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Па нерушы

Нібы вясной, па белым бэзе,

«Падвесяліўшы» галаву,

Па нерушы — свяжуткім снезе,

Бег да цябе «на рандэву».

 

Я дакрануўся сэрцам шчырым

Да палкай шчырасці тваёй.

Мае сляды ляглі пункцірам

На снезе, між табой і мной.

 

О гэта сцежка снегавая,

Хутчэй бы новы снег, хутчэй!

Ён мой начны візіт схавае

Ад зацікаўленых вачэй.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.