epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пачатак дня

Віднее. Ціха. Дня пачатак.

У раніцы ружовасць шчок.

Над лесам аблачынак статак,

Над імі — месяц-пастушок.

 

Святло псуе яго браваду,

Знікае ён з вачэй зямлі.

І аблачынкі без дагляду,

Адчулі вольнасць, паплылі.

 

Пачатак дня, ён параўнальны

З жыццём, нацэленым у свет.

Ён і бадзёры, і запальны,

І поўны сіл, і поўны мэт.

 

Пачатак дня, як спраў дыспетчар,

Плануе, рупіцца, гудзе,

Бо ведае — надыдзе вечар

Й пачатак ночы прывядзе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.