epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пачатак канца

У кожнага лёсу —

сваё завяршэнне,

І кожная праца ідзе да вянца.

Дарог не бывае

без іх заканчэння —

Й народзіны —

гэта пачатак канца.

 

Ад маці-Прыроды

прысуд нам суровы:

Часовыя мы...

Ну а ўсё вакол нас?

Дык што? Свет наш «вечны» —

таксама часовы?

Ці ёсць штосьці вечнае?

Ёсць. Гэта — час.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.