epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пахаладала

Пахаладала...

Пахаладала...

Было цяплей, было цяплей.

Ці ў сонца жару ў запасе мала?

Мо быў дужэй?

Ці жыў смялей?

 

Пахаладала...

Пахаладала...

Ад безнадзей? Ці ад падзей?

Ўсё ноч ды ноч. Няўжо апала

Для ўсіх людзей,

Для ўсіх людзей?

 

Пахаладала...

Паўночнік вые.

Няўжо ён спраўдзіць для нас прагноз?

І ледніковы ідзе перыяд,

І за марозам

Ідзе мароз?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.