epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пачуцці

У бездані пачуццяў

тонуць людзі —

Эмоцый мора,

нервы — вогнесплаў.

Хто ў радасці пяшчоціцца,

А хтось па вушы ў брудзе,

Якому й сам запасіцца спрыяў.

 

Эмоцыі,

Пачуцці,

Хваляванні...

Як цяжка з вамі

нам адольваць час.

Але й без вас збяднелі б мы,

Не ведалі б кахання,

Хоць, праўда, й злыдняў

не было б без вас.

 

Без солі і яда

не дужа есца...

Дык я нам жыць —

з пачуццямі ці не?

Пачуцці неабходныя

Да часу і да месца.

І не да месца ў пэўны час —

па мне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.