epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пачынаюць галёкаць совы

Пачынаюць галёкаць совы,

Набіраецца восень моцы.

Ціха месяц срэбрагаловы

Ў аблачыне плыве, як у лодцы.

 

Неба зорак сузор’і квецяць

Па-над цішай застылай ночы.

І глядзеў бы на ясны месяц,

Не міргаючы — вочы ў вочы.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.