epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пад нябёсамі плач

Над Радзімай маёй — пад нябёсамі плач,

Адлятаюць у вырай птушыныя стаі...

Сум у сэрцы, як быццам я сам — уцякач,

Быццам родны свой дом пакідаю ў адчаі.

 

Не ляцець мне нікуды ад роднай зямлі,

Хоць халодная ноч і палоніць світанне.

Тут — свой вечны, адзіны прытулак знайшлі

I надзеі, і горкія расчараванні.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.