epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пад пятой

Пачуцці — уладар

І мой, і ўсіх учынкаў,

Яны — кіроўцы

самых дзёрзкіх мар.

Яны і мной кіруюць

свавольна, безупынку —

Дык што?

Я сам сябе не уладар?

 

Выходзіць так...

Адкінем крыўды позу,

У нас, апроч пачуццяў, ёсць яшчэ

Надзейны,

Непахісны,

Безкампрамісны розум,

Што ісцінай па ўсім

з пляча сячэ.

 

Свяжо паданне...

Ды яно — памылка,

Не той мы прыклад выбралі,

Не той.

І розум у пачуццяў,

як кажуць, на пасылках,

Яшчэ бывае й горай —

пад пятой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.