epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пад пыл архіўны

Пайду з жыцця нікім незразумелы

І нават не прачытаны нікім

А я ж хацеў ляцець

над светам цэлым,

Калі ўжо ні над ім,

дык побач з ім.

 

А я сыйду ў нябыт

пад пыл архіўны,

Не закрануўшы сэрца нічыйго.

Час наступіў на мой

намер наіўны

І нават ногі выцер аб яго.

 

Чытаць сябе нікога не няволю,

За шчасце ж палічу, без гучных слоў,

Калі чытач хоць тысячную долю

Ўсё ж прачытае

з дзевяці тамоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.