epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Падманная надзея

Якія могуць быць пытанні?

Прыйшла вясна — душы уздым.

І сорам позні, й смутак ранні,

Рассейваюцца, быццам дым.

 

І выпрамляецца разора

Жыцця, скрывіў якую лёс,

І тое, што клялі мы ўчора,

Самападман вясной узнёс.

 

Жыццё — змаганне, эпапея,

Імкненне у абдым зімы.

Вясна ж — падманная надзея,

І ўсё ж падману верым мы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.