epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Падманная знешнасць

Не ламайце дарэмна звіліны

Не дагрэбацца вам

да ісціны —

На ўсе гузікі

я зашпілены,

На адзенні —

душой расхрыстаны.

 

Парушынкі на мне

не заўважаны,

Не запляміць і зайздрасць нечая.

Накрухмалены я, нагладжаны,

Па адзенні —

душой скамечаны

 

Маці Божая —

беззаганная,

Безграхоўная — Свята Троіца.

Наша ж знешнасць —

нярэдка падманная,

За усмешкаю гора тоіцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.