epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Падсвядомасць

Падсвядомасць...

Не заўсёды людзі

Чулі, што такая існуé

Што з яе? Карысць ці шкода будзе?

Што чакаць аднойчы ад яе?

 

А яна затоена запасіць

Ўсё, што бачаць вочы, чуе слых.

І раптоўна можа нас «ашчасціць»

У двухкоссі, лепей бы без іх.

 

Мы ў сябе ўбіраем падсвядома

І хлусню, і праўду на ўвесь рост.

Вось чаму —

І лом мы супраць лома,

А, бывае, падціскаем хвост.

 

Продкаў мы ацэньваем, нашчадкаў,

І мінулы, і наступны час.

Ну а самі хто мы ёсць? Загадка!

Што там, недзе ў глыбіні у нас?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.