epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Падзялюся, як з раднёй

Працавiтасцю Лагойшчыны

I руплiвасцю яе

Я пахрышчаны, узрошчаны —

Гэта сiлы надае.

 

Беларускасцю Лагойшчыны,

Самабытнасцю яе

Я пасвенчаны, узрошчаны —

Гэта крылы надае.

 

Што здабыў i чым узрошчаны,

Падзялюся, як з раднёй,

З краявiдамi Лагойшчыны,

З чалавечай дабрыней.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.