epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Падзеі, факты

Сучаснасці падзеі, факты:

Патоп, пажар, бяда, адчай,

Разбоі, грабяжы, тэракты —

Хоць тэлевізар не ўключай.

 

Штодзённа бачана і чута

Ад году ў год адно і то ж.

Інфармацыйная атрута

Для псіхікі, як востры нож.

 

І віртуальнасць у рэальнасць

Увасабляецца між нас.

І жорсткую маніякальнасць

Няўмольна набывае час.

 

І негатыўныя флюіды

Для нас страшней рэальных куль.

Адсюль — гвалтоўнасць, суіцыды...

А будзе дабрыня адкуль?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.