epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Падзея з падзей

Нядзеля. Бязвоблачна. Вольны наш час...

Гуляй, весяліся, расслабся, здаецца.

Ды нейкая шэрасць уссела на нас —

Ніхто не шчыруе, ніхто не смяецца.

 

І нават знаёмыя — нават сябры,

Вітаюцца посным кіўком пры спатканні,

Нібыта мы ворагі, быццам звяры,

Як быццам мы цені, нібыта мы здані.

 

І раптам у гэтым натоўпе людзей

Я стаў зачарованы, кінуўшы спешку,

Мяне напаткалла падзея з падзей —

На твары сустрэчным убачыў усмешку!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.