epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Паэзіі нектар

Нягучных твораў ціхімі радкамі

Вам прапаную гэты Божы дар,

Каб вы, хаця б маленькімі глыткамі,

Пілі маёй паэзіі нектар.

 

Каб хмарнасць засталася за спіною,

А ўсмешкам стала цесна на зямлі,

Каб вы адчуць вясёлкавасць настрою

І сонечнасць свайго жыцця маглі.

 

Паэзія, вы, я, вясна, каханне,

Тут будзе ўсё ў радках і паміж іх.

Галоўнае — душы з душой спатканне

І ўвасабленне мар усіх сваіх.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.