epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Паэзія

Ах, паэзія — неўтаймаваная!

Ах, паэзія — боскі храм!

То — узорамі вышываная,

То — на сэрцы кроў, чырвань плям.

Ах, паэзія — душа ласкавая!

Ах, паэзія — горкі лёс...

Вёнь тваё крыло ў небе плавае,

А яшчэ адно — ў моры слёз.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.