беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Душу заўжды вярэдзілі
Пытанні:
Быць?
Не быць?
Без таленту ў паэзіі
Няма чаго рабіць.
Бяздарныя здрапежылі
Жыцця жывую плоць.
Без смеласці ў паэзіі
Сябе не пабароць.
Узнёслыя узвежылі
Над чорным злом святло.
Без талентаў паэзіі
Ніколі б не было.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая