Вядома — і не сёння,
Вядома ўжо даўно:
Ёсць у кіно пагоня,
Тады кіно — кіно.
І кніжкі без пагоні
Праліствае чытач
Без захаплення, сонна,
Ты, аўтар, ім прабач.
І у жыцці пагоня
Валтузіць нас штодня.
Пайшла бы яна тонню
Такая бегатня.
Мы не імчым за некім,
Наш іншы лёс — хоць плач.
З народзін і спрадвеку,
З нас кожны — уцякач.
Канец шчаслівы ў казцы,
Ў жыцці — жыццё цана.
Нам уцячы не ўдасца,
Дагоніць нас яна.