epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пагрозы

Каму што пагражае?

Як і ва ўсе гады,

Надвор’е — ураджаям,

Вяскоўцам — гарады.

 

Духоўнасці — бяздарнасць,

Анёласці — наш грэх.

А сонечнасці — хмарнасць,

Грашам — дзіравы мех.

 

Застыла сэрца ў скрусе,

Бо бачыць, хоць крычы,

Пагрозу Беларусі,

Ўсім нам — ад саранчы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.