epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пакаянне

Свае грахі я памятаю ясна,

Учынкі ўсе мае, гады і дні.

Я каяўся і ў мінулым, і ў сучасным,

Ды пакаянне Бог стварыў напрасна,

Бо пакаянне — вораг дабрыні.

 

Чаму так чалавек грашыць без меры?

Таму ён носьбіт брудных спраў і слоў,

Што пакаянне адчыняе дзверы

Для новых, незамоленых грахоў.

 

Грахі — як эпідэмія, заразнасць,

Каб справіцца нам з гэтаю брыдой,

За грэх — і пакаянне, і адказнасць

Павінна быць, хаця б перад сабой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.