epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Паклоннiца

Нежаданая паклоннiца

Зноў змяшала ноч i дзень —

Зноў са мной мая бяссоннiца,

Неадступная, як цень.

 

Пастаянства гэта змучала —

З ночы ў ноч i з году ў год.

За жыццё мне надакучыла,

Я б хацеў — наадварот.

 

А калi аднойчы з вечара

Я да ранiцы праспаў,

Не хапала быццам нечага,

Нiбы сам з жыцця прапаў.

 

Час праспаны — не дагонiцца,

Думак згаслых — не вярнуць.

Будзь са мной, мая бяссоннiца,

Я паспею «прыкурнуць».


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.