epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пакуты

Ён ажаніўся з маладой,

Стаў жыць з двума —

З ёй і бядой.

Бяды у тым прычына,

Што сам ён, як жанчына

Пакутуе й малодка —

Што грошы ёй?

Што шмоткі?

Шлюб па разліку — язва,

Не муж, а толькі назва.

Ці ж кветка і ражон — сям’я?

А ён пакутуе ўдвая —

Ідзі яно ўсё прахам.

Ён ноч чакае з жахам.

Ёй ноччу трэба «рысака»,

А ён на бок — і храпака.

Яму секс толькі сніцца...

Нашто было жаніцца?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.