epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пакуты і свята

Лета — мая аддушына,

Дні для мяне, як святы.

Летам душу загушквае

Святасць бацькоўскай хаты.

 

Летам — нібыта з выраю

У вёску маё вяртанне,

У Карпілаўку мілую,

Жыць без якой каранне.

 

Тут я душу распутваю,

Горада тут не чую.

Тут я душой пакутую,

Тут я душой святкую.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.