epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Палітра

Палітра жыцця —

Чорна-белая.

Палітра душы —

Каляровая.

Змаленства —

Умела й няўмела я

Душою жыццё

Падфарбоўваю.

 

Жыццё —

То кабета элітная,

Жыццё —

То паненка нясвецкая.

Яно вельмі часта,

Бязлітасна,

Душу

Чорна-беласцю

Пэцкае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.