epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Памажы...

Пад ляжачы камень не бяжыць

Ні вада,

Ні ўдача,

Ні зарплата.

Памажы мне, Божа шчыры, жыць,

Проста жыць —

ні бедна, ні багата.

 

Я не камень,

Гультаём не лёг

На курортным беразе — на пузе.

Памажы мне «пакруціцца», Бог,

Як круціўся

ўсё жыццё ў напрузе.

 

Я адной нагою на мяжы,

Ад гадоў імклівых

няма спасу...

Памажы мне, Божа,

Памажы,

Дай хоць трохі

для задумак часу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.