epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Памяць

За няспыннай,

Штодзённай працаю

Наша памяць з відна да відна.

Непатрэбную інфармацыю

Паступова сцірае яна.

 

Мы таксама

Ў архіўных паперынах

Сартыроўку праводзім і шмон.

Састарэлае й пераправеранае

Мы спакойна выкідваем вон.

 

Й памяць часу,

Яна старанная,

Нас прасейвае — хто ёсць хто?

Нецікавае й адпрацаванае

Не пакіне сабе ні за што.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.