epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пара адчаю

Прысуд пасля сямідзяці пяці,

Як нож у грудзі —

Не будзе болей радасці ў жыцці,

Не будзе.

 

І гэта ні слюнцяйства, ні хандра,

А сэрца рана.

Такая ўжо прыйшла жыцця пара

Неспадзявана.

 

Згубіў спакой і не магу знайсці,

І не знайду я.

І справа не ў сямідзяці пяці —

Узрост святкуе.

 

А вось душа і сэрца — напавал

І думкі — ў сечку.

Бязлітасных падзей — дзевяты вал...

Запальвай свечку.

 

Я аптыміст па духу, без «ура!»,

Удар трымаю.

Такая ўжо прыйшла жыцця пара,

Пара адчаю.

22.VIII.2017



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.