epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Парада

Дзеля шчасця, дзеля лепшай долі,

He шукайце ветра ў чыстым полі,

He насіце рэшатам ваду.

Талькі той, хто з мэтаю сам-насам,

Хто на «ты» з падзеямі і з часам,

Адарве падэшвы на хаду.

He шукайце шчасце за мяжою,

He шукайце — там яно чужое,

Нам незразумелае яно.

На чужбіне й шчасце — чужаніца,

Будзе сніцца «у руцэ сініца» —

Журавель у небе знік даўно.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.