epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Парады

Чым сядзець на печы,

Лепш язык на плечы,

Ды — у рукі ногі,

Ды — у рытм дарогі.

 

Чым чужая шынка,

Лепш свая скарынка,

Хлеб чужы ў накладзе,

Свой не перасядзе.

 

Над суседскім горам

Пацяшацца сорам.

Бо свае нягоды

Сцерагуць заўсёды.

 

З’едлівая чутка

Рушыць сем’і хутка.

Пазбягай таму ты

Гэтае атруты.

 

Нават сярод ночы,

Праўда светліць вочы.

Іх жа (й так бывае)

Сорам выядае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.