epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Парог

Ступаю праз парог

Штодзённа з хаты ў хату,

Пачатак ён дарог,

За ім пакуты й святы.

 

Ў чужой далечыні

Сярод усіх блуканняў,

Гадзіны лічым, дні,

Да хуткага вяртання.

 

І ў пальмавых краях,

Хоць бачым цудаў многа,

Шчаслівыя ўдвая

Ля роднага парога.

 

Вы здзіўлены, чаму

Маленства наша сніцца?

Нам хочацца таму,

Найпершаму свайму

Парогу пакланіцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.