epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Партытура душы

Сімфонія восені,

лета раманс,

Вясны

Няўміручае

Сола,

Даюць унікальны

для кожнага шанц

Адчуць

Жыццясілу

Наўкола.

 

І фортэ,

І п’яна,

Мінор

І мажор —

Мелодыя лёсу святая.

І кожны —

Сваіх партытур дырыжор,

Якія

Душа

Адчувае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.