epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пашану не купіць

Пад сонцам вераснёвым

Працягваецца Спас.

І ураджаем новым

Частуе восень нас.

 

І вартым, і не вартым,

Усім кладзе ў прыпол.

Тут — працаўнік упарты

Й лайдачны балабол.

 

Хоць ураджай асенні

І з працай на чале,

Гультай з грашмі ў кішэні

Ўсё мае на стале.

 

І ў тым яго асоба,

Каб толькі есці й піць.

Пашану хлебароба

За грошы не купіць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.