беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
На крылах трывогі,
Па ветры пакутаў
Нясе мяне лёс.
Душой — у паветры,
У марах — без путаў,
А сэрцам да болю прырос.
Гады за плячыма
Не скарб, а атрутнасць,
Памылкі мінулых вякоў.
Паслухайце сэрца,
Зірніце у сутнасць,
Чытайце глыбей — між радкоў.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая