epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пасрэдніцтва

Шальмоўства, бізнес дзейнічаюць жыва,

Вышукваецца кожным свой Кландайк.

А для пасрэдніцтва — свая нажыва:

Купі-перакупі, перапрадай.

 

О колькі прыжывалаў у дзяржаве,

Яны вакол, як кажуць, на вачах.

Патрэбен-непатрэбен, ты пры справе,

Ты спраўна пры грашах і пры харчах.

 

Пакінем гэты свет нажывы шэры...

А тут не зразумела, чорт вазьмі:

Навошта ў чысціні Святое Веры

Пасрэднікі між Богам і людзьмі?


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.