epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Патрэбен трэнер

Пабудавалі манеж футбольны,

Палац лядовы,

Пляцовак мора.

Цяпер лістаем спіс пратакольны,

Сваіх шукаем сярод прызёраў.

 

Ды штосьці мала

нас там — адзінкі.

Зусім не чутна

пра футбалістаў.

Відаць, жывецца ім без напінкі,

А хакеістаў і след там выстыў.

 

Ці мала грошай

ляцяць на вецер?

Ці ў трэніроўках

няма напругі?

Хутчэй за ўсё,

ім патрэбен трэнер

З патрыятызмам,

ды не без пугі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.